У прыярытэце стан вуліц і аўтамабільных дарог. Менавіта гэтая тэма па-ранейшаму ў топе зваротаў жыхароў Шклоўшчыны. Кіраўнік Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка на сустрэчы з актывам раёна падрабязна абмеркаваў асноўныя прыярытэты рэгіянальнага развіцця - жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі.