RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці 7-11 кастрычніка пройдзе тактыка-спецыяльнае вучэнне

Тактыка-спецыяльнае вучэнне з вайсковай часцю 89417 пройдзе з 7 па 11 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці, інфармуе сайт Міністэрства абароны.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Магіляўчане выйгралі чэмпіянат Польшчы па танцах на інвалідных калясках

Магіляўчане Ганна Іванова і Міхаіл Жыгалаў перамаглі ў еўрапейскай праграме на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па танцах на інвалідных калясках. Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Ламянкі.

Мабільны сэрвіс БРСМ «Галасую!» пачаў працаваць у тэставым рэжыме

Мабільны сэрвіс БРСМ «Галасую!» пачаў працаваць у тэставым рэжыме на платформе Android, паведаміла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ Кацярына Петрашкевіч.

Дагаворы на суму Br425 млн. заключаны на інвестфоруме ў Магілёўскім раёне

Дзесяць дагавораў на агульную суму Br425 млн заключана сёння на першым інвестыцыйным форуме «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей», паведаміла намеснік старшыні па эканоміцы Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо.

Адзіная ў Магілёўскай вобласці беларускамоўная гімназія святкуе 25-годдзе

25-гадовы юбілей адзначае гімназія ў Асіповічах. Гэта адзіная гімназія ў Магілёўскай вобласці, якая мае статус беларускамоўнай.

Таварыскім матчам адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах

Таварыскім матчам паміж дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовымі органамі ўлады адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах.