RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўшчыны прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва

Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці ўжо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Красоўская.

«Магілёўліфтмаш» нарасціць магутнасці дзякуючы мадэрнізацыі

Пратакол аб намерах па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Мадэрнізацыя ААТ “Магілёўліфтмаш”» падпісаны ў Магілёве на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка».

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Машынабудаванне і металаапрацоўка» адкрылася сёння ў Магілёве

У цырымоніі пераразання чырвонай стужачкі, якая дала старт мерапрыемству, прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, дацэнт Аляксандр Шумілін.

Аздараўленчыя мерапрыемствы пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы

Аздараўленчыя мерапрыемствы ў межах міжведамаснага прафілактычнага праекта «Час выбіраць здароўе!» пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года»

Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», які адбудзецца ў Мінску 12 кастрычніка. У сталіцы сабраліся пераможцы ўсіх сямі рэгіянальных этапаў. Заўтра цэлы дзень – рэпетыцыі выступленняў, якія кожная сям’я адточвала дома.

Акцыя «У славу агульнай Перамогі!» пройдзе сёння ў Горках

Сёння на пляцоўцы каля мемарыяльнага комплексу «Журботная маці» ў Горках будзе шматлюдна. Паўтары сотні чалавек (кіраўніцтва вобласці і горада, ветэраны, актывісты грамадскіх арганізацый) збяруцца тут падчас патрыятычнай акцыі «У славу агульнай перамогі!».

УУС Магілёўскага аблвыканкама запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй

Дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў, якія пакінуць свае ўстановы адукацыі ў 2020 годзе, адбудзецца ва УУС Магілёўскага аблвыканкама (вул. К. Маркса, д. 25) 12 кастрычніка.

На калегіі КДК Магілёўскай вобласці разгледжана пытанне эфектыўнасці работы крухмальнай галіны рэгіёна

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы крухмальнай галіны рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.