Цэнтральны парк у Глуску 26 чэрвеня ўпрыгожыць 21 дэкаратыўная клумба і кветкавая кампазіцыя. Такі незвычайны падарунак жыхарам райцэнтра паднясуць удзельнікі абласнога конкурсу прафмайстэрства «Магілёўскі майстар-2019» па прафесіі рабочы зялёнага будаўніцтва.
У Мсціславе пачаліся работы па кансервацыі езуіцкага касцёла, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя. Будаўнікі дэмантуюць стары дах, умацоўваюць і аднаўляюць асноўныя канструкцыі.
Бабруйскі міжраённым аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці падчас праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю Бабруйска выявіў факты ўхілення ад выплаты падаткаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УДФР КДК па Магілёўскай вобласці Сярге
Палату кароткатэрміновага знаходжання адкрыюць у Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі напярэдадні Дня горада. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка.
Вынікі, якія паказваюць беларускія атлеты на II Еўрапейскіх гульнях, выклікаюць гонар за краіну. Такое меркаванне выказаў пенсіянер з Магілёва Уладзімір Скальзкоў.
Традыцыйнае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. З праграмай асноўных мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы.
У студзені-маі 2019 года на 47,5% бюджэт вобласці сфарміраваны плацельшчыкамі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
За студзень-май 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br 188,2 млн., або 36% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ рэгіёна.