RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Старшынёй эканамічнага суда Магілёўскай вобласці прызначаны Дзмітрый Федарцоў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў указ №298 аб назначэнні і вызваленні суддзяў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Хто, дзе і калі павінен навесці парадак? Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб устараненні наступстваў стыхіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне аб устараненні наступстваў небяспечных метэаралагічных з'яў. Дакумент падрыхтаваны па выніках праведзенай кіраўніком дзяржавы 19 ліпеня селектарнай нарады, на якой дэталёва абмяркоўваліся пытанні пераадолення наступстваў стыхіі, якая закранула шэраг рэгіёнаў краіны.

Усе ключавыя паказчыкі ў I паўгоддзі выкананы ў Магілёве

Выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва і выкананне бюджэту горада ў I паўгоддзі 2024 года разгледзелі на пасяджэнні гарвыканкама. Удзел у ім узяў намеснік старшыні Магаблвыканкама Генадзь Дзенгалёў.

У аптымальным тэмпе: на Магілёўшчыне намалочана 248,6 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 23 ліпеня ўбрана 96 738 га, намалочана 248 619 тон пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Прамыя тэлефонныя лініі 27 ліпеня пройдуць у Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.

Гараджане дапамагаюць убіраць ураджай вяскоўцам на Магілёўшчыне (відэа)

Гараджане дапамагаюць на жніве вяскоўцам. Прадпрыемствы Магілёва, Бабруйска і некаторых раённых цэнтраў адправілі сваю тэхніку і кіроўцаў у сельскія раёны. Дадатковую працоўную сілу вельмі чакаюць на транспарціроўцы збожжа і на ўборцы саломы з палёў.

За першае паўгоддзе ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 1250 кватэр

1279 новых кватэр пабудавалі ў Магілёўскай вобласці арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў першым паўгоддзі 2024 года. У эксплуатацыю ўведзена 152,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі каля 3,5 млн тон збожжа

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі 3,49 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.