RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дабрачыннае свята для дзяцей-інвалідаў «Мары здзяйсняюцца» (відэа)

«Мары спраўджваюцца». Гэта не проста назва мерапрыемства, якое правялі ў рамках тыдня бацькоўскага кахання. Тры выхаванцы Магілёўскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымалі ў падарунак інвалідныя каляскі. Для дзяцей і бацькоў наладзілі сапраўднае свята.

Хакеісты «Магілёва» перамаглі жлобінскі «Металург» у гульні з 11 галамі

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі «Магілёў» на сваім лёдзе нечакана зламаў супраціўленне жлобінскага «Металурга» - 6:5.

Каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцам турніру па міні-футболе сярод цяжкіх падлеткаў

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» завяршыўся чацвёрты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод непаўналетніх, адносна якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Валерый Малашка: хірургічная служба заўсёды была лакаматывам развіцця сістэмы аховы здароўя

Каля 250 прадстаўнікоў сферы аховы здароўя прыбылі ў Магілёў на XVII з'езд хірургаў Рэспублікі Беларусь і навукова-практычную канферэнцыю з міжнародным удзелам «Хірургія Беларусі - стан і развіццё». На працягу двух дзён, 12 і 13 кастрычніка, вядучыя спецыялісты Беларусі і іх замежныя калегі абмяркуюць дасягненні і перспектывы развіцця гэтай галіны медыцыны, падзеляцца новымі напрацоўкамі ў лячэнні, абмяняюцца практычным досведам.

Беларусы памятаюць пра падзеі, якія гуртавалі, а не раз'ядноўвалі народы - расійскі гісторык

На ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя з дня бітвы пад Леніна знаёмімся з расіянінам Аляксандрам Макушыным. Член Асацыяцыі гісторыкаў Саюзнай дзяржавы, эксперт Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства ў Леніна прыляцеў з Масквы. Упершыню. І ўбачанае тут яго ўразіла.

Дэлегацыя з Польшчы прыехала ўшанаваць памяць польскіх і беларускіх салдат, якія загінулі ў бітве пад Леніна

Памяць загінуўшых у бітве пад Леніна польскіх і беларускіх салдат ушанавалі ў Горацкім раёне. Сёння тут праходзяць урачыстыя мерапрыемствы да 80-годдзя гэтай памятнай даты.
 

Дзевяцікласнік з Асіповічаў распрацаваў вулей-трансформер, якім зацікавіліся лясгасы

Як канструктар лега збіраецца і разбіраецца. А яшчэ павялічвае прадукцыйнасць пчол, якім зручна ў «апартаментах» падвышанай камфортнасці. Дзевяцікласнік асіповіцкай сярэдняй школы №3 Кірыл Альховік прэзентуе вулей-трансформер, які распрацаваў разам з бацькам, а таксама настаўнікам хіміі і біялогіі Святланай Зайцавай.

Чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1941г у Шклоўскім раёне, перапахавалі ў Саратаве

У расейскай Саратаве з вайсковай пашанай перапахавалі 11 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтага яны значыліся, як зьніклыя без вестак. Іх знайшлі сёлета ўдзельнікі пошукавага клуба «ВІККРУ» падчас пошукавай экспедыцыі каля вёскі Апалонаўка Шклоўскага раёна. Тут у 1941 годзе ішлі разлютаваныя баі за абарону Радзімы.

У Магілёве падведзены вынікі II Міжнароднага конкурсу інклюзіўнай мастацкай творчасці

У конкурсе «Немагчымае магчыма» прынялі ўдзел 333 канкурсанты, у ліку якіх індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама творчыя калектывы - з Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Татарстана, Чувашскай Рэспублікі, Маскоўскай, Тульскай абласцей і Санкт - Пецярбурга.