RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Больш яблыкаў плануюць закласці ў стабфонды Магілёўшчыны сёлета (відэа)

У гэтым годзе ў стабфонд Магілёўшчыны плануюць закласці больш яблыкаў. Аналіз паказаў, што ў насельніцтва ёсць попыт на гэтую прадукцыю. Усяго ў гаспадарках рэгіёну, якія займаюцца садоўніцтвам, плануюць сабраць больш за 11 тысяч тон яблыкаў. Ураджай спяшаюцца ўбраць да замаразкаў. У садах ААТ «Рассвет» пабывала здымачная група «Беларусь 4» Магілёў».

У Асіповічах прайшоў занятак з прымяненнем разведвальных і ўдарных дронаў

У Асіповічах прайшла навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Актуальныя пытанні аўтаматызацыі кіравання падраздзяленнямі ва ўмовах актыўнага прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў і сродкаў барацьбы з імі». Падрабязнасці апублікаваны ў Telegram-канале Міністэрства абароны.

Амаль 4,8 тыс. медыкаў Магілёўскай вобласці пабывалі сёлета ў турпаездках дзякуючы прафсаюзам

У Магілёўскай вобласці амаль 4,8 тыс. медыцынскіх работнікаў пабывалі сёлета ў турыстычных паездках па прафсаюзнай лініі. Аб гэтым  паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
 

Сапраўднае свята дзяцінства: «Анімаёўка» 26-ы раз сабрала ў Магілёве лепшыя дасягненні анімацыйнага кіно з усяго свету

Урачыстае адкрыццё XXVI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2023» адбылося сёння ў кінатэатры «Радзіма». З 11 па 13 кастрычніка ў абласным цэнтры пройдуць паказы конкурсных і фестывальных праграм анімацыйных фільмаў, выставы, творчыя сустрэчы, майстар-класы, прэзентацыя анімацыйнага серыяла з Узбекістана. У апошні фестывальны дзень будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы. У гэтым годзе на конкурс заяўлена 188 фільмаў з 30 краін свету, упершыню ўдзел прымаюць анімацыйныя работы з Перу, Парагвая, Катара.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама правядзе 13 кастрычніка прамую лінію па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 13 кастрычніка з 15.00 да 16.00 будзе арганізавана прамая лінія па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі, прымеркаванай да святкавання Дня маці і Дня бацькі.
 

Магілёў рыхтуецца сустрэць «Залаты шлягер»

Таццяна Аўсіенка, Алена Ланская, Міхаіл Мурамаў, Ірына Панароўская - не толькі сольна. На галоўных сцэнічных пляцоўках - зорныя госці і ансамблі. Творчыя майстэрні, сустрэчы, рэтра-дыскатэкі і прэс-канферэнцыі - амаль тыдзень горад будзе жыць у атмасферы яркага восеньскага свята.

Ацяпляльны сезон у Магілёўскай вобласці стартаваў 10 кастрычніка (відэа)

У Магілёўскай вобласці з 10 кастрычніка стартаваў ацяпляльны сезон. У першую чаргу пачынаюць грэць батарэі ва ўстановах сацыяльнай сферы: дзіцячых садах, школах, дамах-інтэрнатах, бальніцах, музеях, архівах, бібліятэках, а таксама гатэлях.

Бабруйскі завод раслінных алеяў нарошчвае вытворчыя магутнасці (відэа)

Завод раслінных алеяў - адно з галоўных харчовых прадпрыемстваў Бабруйска. У мінулым годзе, нягледзячы на санкцыі, завод нарасціў вытворчасць у тры з паловай разы. У гэтым годзе прадпрыемству спаўняецца 125 гадоў.

У Магілёве вядзецца ачыстка рэчышча ракі Дубравенка

У Магілёве вядзецца ачыстка рэчышча ракі Дубравенка. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара камунальнага прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» Дзмітрый Грышачка.