Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» сенсацыйна абгулялі «МІНСК» у першым паўфінале 27-га розыгрышу Кубка Беларусі.
Сустрэча на паркеце сталічнага РДУАР прайшла ў звышнапружанай барацьбе і толькі ў трэцім авертайме лідэры чэмпіянату краіны вырвалі перамогу ў дзейных уладальнікаў Кубка з перавагай у 6 ачкоў - 108:102.
Сапернік магіляўчан па заўтрашнім фінальным паядынку вызначыцца пасля другой паўфінальнай гульні, у якой фіналісты мінулага турніру баскетбалісты «Гродна-93» будуць сапернічаць з віцебскім «Рубонам».
Пераможцы паўфінальных сустрэч заўтра разыграюць галоўны прыз, а тыя, хто прайграе, вызначаць бронзавага прызёра. Уваход на ўсе кубкавыя матчы вольны.
У мінулым годзе БК «МІНСК» 14-ы раз запар заваяваў Кубак Беларусі, выйграўшы ў вырашальным паядынку ў «Гродна-93» з вынікам 77:63. У матчы за трэцяе месца «Барысфен» перамог «Рубон» з лікам 75:66.
На мінулым тыдні баскетбалісткі «Гарызонта» чацвёрты раз запар сталі ўладальніцамі Кубка краіны сярод жаночых каманд, адолеўшы ў фінальнай сустрэчы баскетбалістак «МІНСКА» - 77:67. У гульні за бронзавыя ўзнагароды гродзенская «Алімпія» разграміла «Гомельскіх рысяў» з вынікам 99:65. Лепшым гульцом жаночага кубкавага розыгрышу стала лідэр «Гарызонта» і нацыянальнай зборнай Анастасія Верамеенка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе