RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 1,5 тысячы тон бярозавага соку

У сезон нарыхтоўкі бярозавага соку ўключылася Магілёўская вобласць. Паўднёвыя лясгасы - Бабруйскі, Асіповіцкі і Глускі - прыступілі да яго збору ў канцы сакавіка, масавая ж нарыхтоўка ў рэгіёне пачалася ў першых чыслах красавіка. Плануецца, што сёлета лясгасы Магілёўскай вобласці нарыхтуюць 1,5 тысячы тон соку.

З 1 мая пенсіянерам прадаставяць скідку на праезд у электрычках

Штогод у перыяд сезонных сельгасработ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50 працэнтаў ад кошту праезду ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Тры пажары за суткі адбыліся ў Магілёўскай вобласці

Тры пажары ў Магілёве, Бабруйскім і Горацкім раёнах адбыліся за суткі ў вобласці. 15 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Работнікамі МНС выратавана 2 будынкі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
 

Бялынічы - культурная сталіца Беларусі ў 2024 годзе (відэа)

Культурная сталіца Беларусі ў 2024 годзе - Бялынічы. Адпаведны статус райцэнтру прысвоілі на паседжанні калегіі Міністэрства культуры. Праект Магілёўшчыны зацікавіў камісію больш за іншых прэтэндэнтаў. Якімі мерапрыемствамі раён плануе здзіўляць гасцей і мясцовых жыхароў - даведаліся карэспандэнты ТРК «Магілёў».

Праблему развіцця гульняманіі сярод непаўналетніх і шляхі яе вырашэння абмеркавалі ў Магілёве

Абласны міжведамасны метадычны мост «Гульняманія ў падлеткаў: актуальнасць праблемы, шляхі вырашэння» па пытаннях папярэджання ў непаўналетніх гульнявой залежнасці, суіцыдальных праяў прайшоў 11 красавіка ў Магілёўскім абласным цэн

ААТ «Магатэкс» экспартуе прадукцыю ў больш як 10 краін

ААТ «Магатэкс» экспартуе прадукцыю ў больш як 10 краін свету. Пра гэта часопісу «Эканоміка Беларусі» распавялі на прадпрыемстве.

Выстава жывапісных і графічных твораў «Званіца» адкрыецца ў музеі Масленікава 14 красавіка

Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава да свята Светлага Хрыстовага Уваскрэсення прапануе наведаць выставу жывапісных і графічных твораў з музейных запаснікаў «Званіца». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
 

Актывісты БРСМ добраўпарадкуюць тэрыторыю храма ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна

Абласны этап Рэспубліканскай дабрачыннай міжканфесійнай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера» пройдзе 13 красавіка ў аграгарадку Кадзіна, Магілёўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».