XXXII адкрыты традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава пройдзе ў Магілёве з 12 па 15 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец».
У 2025 годзе земляробам вобласці неабходна сабраць 1,3 млн т збожжа, 100 тыс. т алейнага семя рапсу, накапаць паўмільёна т цукровых буракоў, нарыхтаваць па 2,5 млн т сенажу і сіласу, каб зрабіць прарыў у вытворчасці малака.
У Магілёўскай вобласці пройдзе акцыя «Наша Канстытуцыя». Ініцыятыва абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў прымеркавана да гадавіны Асноўнага закону краіны.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Мемарыял памяці нявінна забітых у гады Вялікай Айчыннай вайны плануюць устанавіць у абласным цэнтры ў раёне Казіміраўскага лесу. Пра гэта распавёў гісторык і кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 30 жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны. Урачыстая цырымонія, па традыцыі прымеркаваная да свята 8 Сакавіка, адбылася 10 сакавіка ў Палацы Незалежнасці.
У міжнародных календарах вясной у многіх відаў спорту сусветныя кубкавыя серыі, дзе беларусы задаюць тон. На мінулым тыдні на першым этапе Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў жаночым сегменце адразу дзве нашы спартсменкі змаглі дабрацца да медальнага подыума. Прычым гэтыя прозвішчы ўпершыню гучна заявілі аб сабе.