Рэалізаваць мару і стаць бізнесменамі Сяргею і Анастасіі Маладзенавым таксама дапамагла дзяржаўная падтрымка. Муж і жонка адкрылі адзіную ў Краснаполлі кропку з фастфудам і гарачымі напоямі навынас. Гарачыя канверты, гамбургеры, бульбачка фры - маладзёжны фармат карыстаецца папулярнасцю ў мясцовых жыхароў, а сям'і дае нядрэнны заробак.