Беларускія спартсмены заваявалі шэсць узнагарод на чэмпіянаце свету па тайскім боксе, які праходзіў у турэцкім горадзе Кемер.
У заключны дзень спаборніцтваў, 31 мая, на вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся ураджэнец Магілёўшчыны Георгій Фокін, які выступае ў вазе да 67 кг сярод атлетаў да 23 гадоў. Па ходзе турніру беларус перамог спартсменаў з Расіі, Турцыі, Узбекістана і Марока, а ў фінале турніру перамог Аюба Бернусі з ААЭ.
Таксама да вырашальнага паядынку ў маладзёжнай катэгорыі да 57 кг дайшоў Мірон Барбаровіч. Беларус быў мацнейшы за атлетаў з Азербайджана, Польшчы і Марока, але ў фінале ўступіў украінцу Аляксандру Лаўрыненку і заваяваў серабро.
Падагульняючы вынік нашай каманды на ЧС па муай-тай у Кемеры склаў шэсць узнагарод (1-2-3). Раней другое месца заняў Дзмітрый Шэльманаў (U23, да 91 кг), бронзавымі прызёрамі планетарнага форуму сталі Данііл Дзедавец (да 67 кг), Іван Шангін (U23, да 60 кг) і Руслан Кямалаў (U23, да 81 кг).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва