Пятнаццаць выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова атрымалі мантыі і пасведчанні аб заканчэнні магістратуры юрыдычных навук. Гэта другі выпуск магістрантаў кафедры юрыспрудэнцыі.
На працягу трох дзён на базе біятлоннага комплексу ў Чавусах праходзілі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер». За права прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе змагаліся найлепшыя лыжнікі Магілёўшчыны.
Па выніках студзеня насельніцтва Магілёўскай вобласці здало ў банкі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на суму $ 28,4 млн. у эквіваленце, а купіла – Br28, 2 млн. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $0,2 млн.
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу 4х400 метраў сярод жанчын і мужчын. У турніры прынялі ўдзел каманды з усіх абласцей краіны, а таксама эстафетныя чацвёркі нацыянальнай зборнай Рэспублікі. У эстафетах і ў жанчын, і ў мужчын нацыянальныя каманды сталі першымі.
Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на кінапаказ «Памяці класіка беларускай літаратуры...», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» 3 лютага запускае рэгіянальны фотаконкурс «Мінулае, сучаснасць, будучыня...», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.
У Магілёўскай мытні ў 2020 годзе доля партый тавараў, што змяшчаюцца пад мытную працэдуру мытнага транзіту, час выпуску якіх не перавысіў 10 хвілін, склала 98,7%. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай мытні.
Першы мільярд кВт/г электраэнергіі з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі.
Аляксандр Канавалаў – кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Новы быт» Шклоўскага раёна. Ён адзін з прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці на VI Усебеларускім народным сходзе.