RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дзмітрый Варанюк правядзе 20 студзеня ў Магілёве прыём грамадзян

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк правядзе 20 студзеня з 14.00 да 16.00 прыём грамадзян у будынку Магілёўскага гарвыканкама (вул. Першамайская, д. 28а, каб. 107).

Запісацца на прыём можна па тэлефоне + 375 (29) 2-46-51-36

Магіляўчан запрашаюць 30 студзеня на «Гарачы фэст»

У суботу, 30 студзеня з 13:00 да 18:00 на этнахутары «Зялёны гай» адбудзецца «Гарачы фэст». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Прамую тэлефонную лінію 23 студзеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію 23 студзеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Вольга Каранькова: «Я лічу, што трэба ўзмацніць дзяржпадтрымку маладых сем’яў»

Начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг № 615 у г.п. Глуску рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Вольгу Каранькову ў гарадскім пасёлку ведаюць многія.

Папяровая фабрыка «Спартак» мадэрнізавала перапрацоўку макулатуры

Мадэрнізаваная вытворчасць па перапрацоўцы макулатуры адкрылася ў ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» у Шклове. Інвестпраект рэалізаваны пры падтрымцы аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў, які вылучыў больш за Br16 млн, яшчэ Br0,7 млн прафінансавала папяровая фабрыка.

Прышчэпкі ад каранавіруса будуць рабіць і на Магілёўшчыне

На днях у Магілёўскую вобласць прыедзе вакцына ад каранавіруса расійскай вытворчасці. Прывіваць у першую чаргу плануюць урачоў. Потым і іншых з групы рызыкі.

Вакцынацыя ад каранавіруса будзе добраахвотная і бясплатная. Прэпарат закупляюць з рэспубліканскага бюджэту. Гаворка пакуль не ідзе аб масавай вакцынацыі.

Br18,4 млн. дадаткова ўнеслі ў бюджэт плацельшчыкі Магілёўскай вобласці па выніках камеральнага кантролю за 2020 год

Br18,4 млн. дадаткова ўнеслі ў бюджэт плацельшчыкі Магілёўскай вобласці па выніках камеральнага кантролю за 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Лясгасы Магілёўскай вобласці за мінулы год пасадзілі дрэвы на плошчы амаль 6,5 тыс. га

Лясгасы Магілёўскай вобласці за мінулы год пасадзілі дрэвы на плошчы амаль 6,5 тыс. га. Пра гэта карэспандэнту расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.

Федэрацыя прафсаюзаў ўнесла прапановы па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы

Для абмеркавання магчымых змяненняў, акумулявання прапаноў нацыянальны прафцэнтр і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны стварылі дыялогавую пляцоўку. Яе ўдзельнікі 15 студзеня разгледзелі ўнесеныя прафсаюзамі ініцыятывы.