Наваселле ў Горках сёння святкуе Вольга Драздова і яе чацвёра прыёмных дзяцей. Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу – прасторны і сучасны – размясціўся па вуліцы Янкі Купалы. У двухпавярховым будынку плошчай больш за 200 квадратных метраў ёсць сем пакояў, а яшчэ кухня, ванная, душавая, тры санвузлы і балкон. У двары – гаспадарчыя пабудовы, альтанка, лаўкі, арэлі, абсталяванае месца для збору смецця. Працаваць маці-выхавальніцай Вольга Міхайлаўна пачала 17 гадоў таму.