У Чавусах стартаваў 4-ы этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона Магілёўскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2002–2003 г. н, 2004–2005 г. н., 2006–2007 г. н., 2008–2009 г. н. Спаборніцтвы праходзяць на лыжаролернай трасе горада. Барацьбу за званне найлепшых вядуць паміж сабой 3 спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы: Чавуская СДЮШАР, БФСТ «Дынама» г. Магілёў і Чэрыкаўская СДЮШАР. Мандатнай камісіяй было вырашана, што ўсе забегі сярод юнакоў і дзяўчат праходзяць з масавымі стартамі.