RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці расце попыт на мёд

У сувязі з сітуацыяй з каранавірусам жыхары Магілёўскай вобласці сталі часцей купляць прадукцыю пчалярства, – паведаміў старшыня рэспубліканскай асацыяцыі пчаляроў «Пчала і мёд» Андрэй Шушаначоў.

Малыя фермы на Магілёўшчыне пры пераходзе на пашавае ўтрыманне даюць істотную прыбаўку малака

Па двух гуртах у 350 галоў, якія знаходзяцца на кругласутачнай пашы, у ААТ «Фірма “Кадзіна”» Магілёўскага раёна сутачныя надоі плюсуюць па 1,7 кілаграма малака ад каровы. А да 1 чэрвеня, паводле слоў намесніка дырэктара Генадзя Разганава, чакаюць прыбаўку да 3 кілаграмаў.

Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020»

Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак прадаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання ў самаізаляцыі

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак прадаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання грамадзян у самаізаляцыі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства нумар 49 ад 8 мая 2020 года, паведамляецца на інфармацыйным Нацыянальным прававом інтэрнэт-партале.

Творчыя сем’і жыхароў Магілёўшчыны могуць прыняць удзел у конкурсе «Я б у ратавальнікі пайшоў»

Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС і абласны камітэт ГА «БРСМ» пры падтрымцы рэгіянальнага савета ГА «БРПА», філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці, рэгіянальнай аргструктуры РДГА «БДПА» запускаюць конкурс «Я б у ратавальнікі пайшоў!». Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі.

Новы самы доўгі чыгуначны маршрут Беларусі пройдзе праз Магілёў, Шклоў і Быхаў

Беларуская чыгунка з 18 мая запускае новы самы доўгі маршрут краіны – ад Брэста да Полацка. Яго працягласць складзе амаль 900 кіламетраў.

Цягнік будзе адпраўляцца штодня: з Полацка – у 14.44, а з Брэста – у 17.19. Старт рэйсаў плануюць на 18 і 19 мая адпаведна. Квіткі ўжо прадаюцца. Кошт квітка ў плацкарце – Br20, у купэ – Br28.

Жыхары вобласці павінны больш актыўна выконваць меры прафілактыкі COVID-19

У медыцынскіх установах Магілёўшчыны дастаткова спецыялістаў, абсталявання і свабодных ложкаў, каб супрацьстаяць распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Аднак жыхары вобласці павінны больш актыўна выконваць меры прафілактыкі, лічаць медыкі.