Магілёўская абласная арганізацыя БТЧК павіншавала з прафесійным святам супрацоўнікаў медыка-сацыяльнай службы таварыства «Дапамога». Урачыстасць прымеркавана да Міжнароднага дня медыцынскай сястры, а таксама ў гонар заснавальніцы сястрынскай справы Флорэнс Найтынгейл, 200-гадовы юбілей якой адзначаецца сёлета. Вышэйшую ўзнагароду для медыцынскіх сясцёр – медаль імя Флорэнс Найтынгейл, уручылі сястры міласэрнасці Людміле Лелікавай.