RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоена 15 прадстаўнікоў рэгіёна

Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2019 года вызначылі ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Прамая тэлефонная лінія па актуальных пытаннях развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва адбудзецца 30 сакавіка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 сакавіка намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22 17 22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

 

Сацслужба Магілёўскай вобласці гатовая дапамагчы пажылым і інвалідам з дастаўкай прадуктаў і лекаў

Сацыяльная служба Магілёўскай вобласці гатовая аказаць дапамогу пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.

За студзень – люты ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br204,5 млн.

За студзень – люты 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br204,5 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 7,9% або на Br15 млн. у фактычным вылічэнні, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Святары заклікалі вернікаў Магілёўскай вобласці выконваць узмоцненыя правілы гігіены

Рэлігійныя канфесіі Магілёўскай вобласці актыўна падключыліся да прафілактыкі каранавіруса. Святары рэкамендуюць вернікам не цалаваць прадметы культавага пакланення.

Школы Магілёўскай вобласці працуюць у звычайным рэжыме – толькі ўзмоцнены меры прафілактыкі ВРІ

Ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці прымаюць дадатковыя меры для зніжэння захворвання, звязанага з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.