RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці праходзіць акцыя «У славу агульнай Перамогі»

У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя памяці«У славу агульнай перамогі». Сёння, 27 верасня, яна праходзіць у Хоцімскім раёне, які першым на Магілёўшчыне быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў 26 верасня 1943 года.

Ордэнам Маці ўзнагароджана 27 жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ № 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Валанцёры БРСМ дапамогуць пажылым людзям даставіць дадому набытую на гарадскім кірмашы прадукцыю

Восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе 28 верасня з 12.00 да 17.00 у Магілёўскім мікрараёне Спадарожнік каля СШ № 45. Да мерапрыемства Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прымеркаваў дабрачынную акцыю «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», адзначылі ў АК ГА «БРСМ». 

Сям’я Фядотавых з Кіраўскага раёна прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»

Сям’я Фядотавых з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла».

Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года

Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года. Пра гэта на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый рэгіёна паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

Гатоўнасць рэгіёна да зімы прааналізавана на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама

У тым ліку па ўзроўні гатоўнасці аб’ектаў вытворчасці цяпла і яго спажывання, замены зношаных участкаў цепласетак, забяспечанасці грамадскага і прыватнага сектараў палівам.