Да 4 жніўня можна даслаць работы на трэці конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Beibitshilik jane birlik. Peace and unity», прысвечанага Дню адзінства народа Казахстана і Году моладзі, 27 мая наведаюць Бабруйск. Для гасцей арганізуюць экскурсію па горадзе.
Агляд строю і песні, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца 27 мая ў ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Свае ўменні і навыкі ў конкурсе прадэманструюць старшакласнікі Магілёва.
Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.
Рэспубліканскія спаборніцтвы «Зоркі беларускай акрабатыкі» праходзяць 21-23 мая ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. За званне найлепшых змагаецца каля 50 удзельнікаў ва ўзросце ад 12 гадоў і больш з усёй краіны.
Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Парковачныя месцы для інвалідаў арганізуюць каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на адлегласці не больш за 350 м ад уваходаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў выпусціў разнапланавую паштовую прадукцыю, паведамілі ў прэс-службе «Белпошты».
Выступленне ўзорна-паказальнай каманды па тхэквандо Рэспублікі Карэя прайшло 22 мая ў СК «Алімпіец». Гледачы пазнаёміліся са светам баявога мастацтва, усе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца з удзельнікамі шоу. Арганізатары мерапрыемства: Пасольства Карэі ў Беларусі сумесна з Беларускай федэрацыяй тхэквандо і Сусветнай акадэміяй тхэквандо «Куківон».