На пл. Славы ў Магілёве адбылася ўрачыстая адпраўка прызыўнікоў на вайсковую службу. Сёння, у першы дзень адправак, каля 150 хлопцаў з усяго рэгіёна адправіліся служыць у часці і падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый. Усяго ж за асенне-зімовую кампанію рады, Узброеныя Сілы і воінскія фарміраванні Беларусі папоўніць каля 1,5 тыс. маладых людзей Прыдняпроўскага краю.
Фота Галіны Гаўрыловіч