У Магілёве 30 лістапада адбыўся абласны этап рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства», арганізатарам якога выступіў Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ». Праграма мерапрыемства была вельмі рознабаковай. У першай палове дня моладзь удзельнічала ў адкрыцці памятнага знака «Зорка БРСМ», адрэстаўраванага байцамі студатрадаўскага руху Прыдняпроўскага краю. У фае кінатэатра «Радзіма» для дзяцей арганізавалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя фотазоны, выставы дасягненняў студэнцкіх атрадаў.