Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў асабісты прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме. Пытанні, з якімі звярталіся жыхары не толькі Слаўгарадскага, але і Магілёўскага і Бялыніцкага раёнаў, тычыліся жыллёвых праблем, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, арганізацыі пад’язных шляхоў, пенсійнага забеспячэння.