На агульнагарадскім кірмашы вакансій, які пройдзе ў Магілёве 20 мая, будзе прадстаўлена каля 600 вакансій. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Пераход ад простага гандлю да стварэння кааперацыйных прадпрыемстваў – на такое паглыбленае супрацоўніцтва арыентаваў расійскіх калег Прэзідэнт Беларусі падчас нядаўняй сустрэчы з губернатарам Хабараўскага краю. Ужо даўно не абмяжоўваецца простай купляй-продажам Магілёў, дзе ўчора пабывалі госці з Хабараўска.
Сумеснае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Хабараўскім краем Расійскай Федэрацыі адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Сустрэча прайшла пры ўдзеле старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі і губернатара Хабараўскага краю Міхаіла Дзегцярова.
Дэлегацыя Хабараўскага краю на чале з губернатарам Міхаілам Дзегцяровым наведвае Магілёўскую вобласць. У межах праграмы адбылася сустрэча са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам і сумеснае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Хабараўскага краю Расійскай Федэрацыі. Для гасцей Прыдняпроўскага краю правялі аглядную экскурсію па горадзе з наведваннем музеяў, а таксама мемарыяльнага комплекса «Буйніцкае поле».
Абласны этап V Рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» прайшоў 12 мая ў Магілёве. У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць сем’яў. Па выніках журы пераможцай стала сям’я Жураўлёвых з Слаўгарадскага раёна. Другое месца ў сям’і Дубанос з Магілёва. Трэція – сям’я Касценіч з Клімавіцкага раёна.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць правёў рабочую нараду па праблемных пытаннях будаўнічай галіны.
Першы этап V Рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» пройдзе 12 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.