RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Гарачыя тэлефонныя лініі для абітурыентаў арганізаваны КДК Магілёўскай вобласці

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падчас рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні арганізаваў працу гарачых тэлефонных ліній. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантралюючага ведамства Аляксей Іглікаў.

Наймацнейшыя юныя зоркі беларускай акрабатыкі разыграюць камплекты ўзнагарод у Магілёве

Рэспубліканскія спаборніцтвы «Зоркі беларускай акрабатыкі» пройдуць 21-23 мая ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.

Спартыўна-забаўляльнае свята «Крылы Перамогі» пройдзе 25 мая ў Магілёве

Спартыўна-забаўляльнае свята «Крылы Перамогі», прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, пройдзе 25 мая на базе Магілёўскага аэраклуба імя А. М. Кулагіна. Пра гэта паведамілі ў ДТСААФ.

Магілёўская вобласць у I квартале выканала большасць ключавых прагнозных параметраў

Магілёўская вобласць за студзень-сакавік бягучага года выканала 5 з 6 ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, паведаміў сёння на пасяджэнні аблвыканкама яго старшыня Леанід Заяц.

У Магілёве ўручылі дыпломы лаўрэатам конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2018 года.

Пагадненне аб устанаўленні адносін дружалюбнага абмену і супрацоўніцтва падпісалі кітайскі горад Цяньцзінь і Магілёўская вобласць

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з афіцыйным візітам наведала кітайскі горад Цяньцзінь. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

Магілёўшчыну ў фінале рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» прадставяць дзеці з СШ № 8 абласнога цэнтра

Атрад «Наследники», які прадстаўляў СШ № 8 Магілёва, атрымаў перамогу ў рэгіянальным этапе спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка». Дзеці будуць абараняць гонар Прыдняпроўскага краю на аналагічным рэспубліканскім спаборніцтве. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.