RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Пераможцаў конкурсу «Залатая Літара» ўзнагародзілі ў Мінску: сярод іх – выданні і журналісты Магілёўскай вобласці

Пераможцаў ХVI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ўзнагародзілі сёння ў Мінску.

Выпускнік Вяйнянскай сярэдняй школы Мікіта Гізоўскі заняў трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці

Выпускнік Вяйнянскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Мікіта Гізоўскі заняў трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй заключны тур конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў прайшоў дыстанцыйна.

У фінал алімпіяды, арганізаванай Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі, выйшаў 21 удзельнік.

Крычаўскі райцэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі атрымаў перамогу ў першынстве па тэхніцы завязвання насілак і кокана

Аддзел турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці ў анлайн-рэжыме правёў адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па тэхніцы турызму (завязванне насілак і кокана).

Вольга Петрашова: шосты Усебеларускі народны сход – гэта эфектыўная пляцоўка для дыялогу

— Шосты Усебеларускі народны сход – гэта эфектыўная пляцоўка для дыялогу. Гэта магчымасць выказаць сваё меркаванне ўсім прадстаўнікам нашага грамадства – і рэальнага сектара эканомікі, і сацыяльнай сферы, і грамадскіх арганізацый – перш за ўсё па выпрацоўцы стратэгіі развіцця нашай краіны.

У Магілёве 22 снежня адбудзецца электронны міні-кірмаш вакансій для часовай занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі

У Магілёве 22 снежня адбудзецца электронны міні-кірмаш вакансій для часовай занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.

Арганізацыі Бабруйска і Смаленскай вобласці правялі анлайн-сустрэчу па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Арганізацыі Бабруйска і Смаленскай вобласці сёння правялі анлайн-сустрэчу па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, якое сумесна з Цэнтрам падтрымкі экспарту Смаленскай вобласці выступіла арганізатарам мерапрыемства.  

Магілёўскі супрацьтуберкулёзны дыспансер атрымаў на закупку СІА каля Br16 тыс.

Каля Br16 тыс. спонсарскай дапамогі было накіравана ў Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер на закупку сродкаў індывідуальнай абароны. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.