RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Чатыры лясгасы Магілёўскай вобласці прыступілі да збору бярозавага соку

Чатыры лясгасы Магілёўскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. Працы пачалі амаль на тры тыдні раней, чым звычайна, як расазаў намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.

Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае магілёўцаў паўдзельнічаць у стварэнні прысвечанай СССР экспазіцыі

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава пачаў працу па стварэнні новай экспазіцыі ў межах праекта «Настальгія». Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць паўдзельнічаць у яе фарміраванні. 

Студэнткі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта перамаглі ў конкурсе «Стратэгія развіцця Расіі»

Студэнткі спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» Аліна Нікалаенка і Кацярына Наркевіч пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Лагістыка і арганізацыя вытворчасці» Ларысы Наркевіч сталі прызёрамі I Усерасійскага конкурсу стратэгічнага і праектнага кіравання «Стратэгія развіцця Расіі» і XIX Усерасійскай алімпіяды развіцця народнай гаспадаркі Расіі.

Выстава старажытных прасаў адкрыецца ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Выстава «Музей праса» адкрыецца сёння ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут будзе прадстаўлена больш за 170 эксклюзіўных прасаў з Еўропы, Азіі, Амерыкі ад часоў сярэднявечча і да нашых дзён.

Зрабіць пашпарт за тыдзень зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці

Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч.

Тэатральны фестываль «М.@rt.кантакт» адмянілі

Міжнародны моладзевы тэатральны фестываль «М.@rt.кантакт» у Магілёве адмянілі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, заявіў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццё і творчая спадчына А. С. Дамбавецкага» адбудзецца ў Магілёве

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццё і творчая спадчына А. С. Дамбавецкага» адбудзецца 13 сакавіка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння яркай гістарычнай асобы, як паведамілі ва ўстанове культуры.

У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік

У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Больш за 560 прадстаўнікоў таленавітай моладзі Магілёўшчыны атрымае пашпарты ў межах акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!»

>Больш за 560 прадстаўнікоў таленавітай моладзі Магілёўшчыны атрымае пашпарты ў межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі. Пуцёўкі ў дарослае жыццё падлеткам уручаць прадстаўнікі органаў улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі рэгіёна.

Балет «Рамэа і Джульета» прывязе ў Магілёў Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Палац культуры вобласці запрашае магілёўцаў і гасцей горада 15 красавіка на балет Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета».