Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці выбарачна вывучана захаванне ў рэгіёнах вобласці парадку арганізацыі і правядзення капітальнага рамонту аб’ектаў жыллёвага фонду. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Анлайн-апытванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння праводзіць Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Пра гэта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.
У Магілёўскай вобласці летам плануецца аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў 44,6 тыс. дзяцей і падлеткаў: у кругласутачных лагерах – 17 971 школьніка, дзённых – 26 629.
Выстава дзіцячых малюнкаў «З мараю пра лета...» адкрываецца сення ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі ўладальнікамі ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Алісеева.