RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Кніга паэзіі Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» выйшла з друку ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»

Кніга паэзіі Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» выйшла з друку ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». У яе паэт уключыў творы, якія апяваюць прыгажосць роднай зямлі.

Замежнае ТАА «ВМГ Індустры» – у ліку пераможцаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2019 года»

Пераможцамі конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2019 года» сталі 22 прадпрыемствы, паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. У іх ліку – замежнае ТАА «ВМГ Індустры».

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

КДК Магілёўскай вобласці арганізуе гарачую лінію па спрэчных пытаннях ЦТ

У мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ва ўсіх пунктах цэнтралізаванага тэставання Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю сумесна з іншымі членамі камісій будзе арганізаваны кантроль за выкананнем парадку правядзення тэставання, а таксама за стварэннем належных санітарна-бытавых умоў для абітурыентаў.

Экспедыцыя на Буйніцкім полі 22 чэрвеня пачне пошукі астанкаў загінулых салдат

Экспедыцыя па пошуку астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі ў час абароны Магілёва ў 1941 годзе, пачнецца на Буйніцкім полі 22 чэрвеня. У ёй прымуць удзел пошукавікі клуба «Віккру» і прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны, паведаміў кіраўнік клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.

КДК Магілёўскай вобласці правядзе гарачую лінію па неабгрунтаваных звальненнях работнікаў

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правядзе з 15 да 19 чэрвеня гарачую лінію ў пытаннях неабгрунтаванага звальнення работнікаў, паведамілі ў КДК рэгіёна.

У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў

У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў у сувязі з сухім і цёплым надвор’ем.

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Чжэцзян маюць намер прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Чжэцзян маюць намер прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас цырымоніі адкрыцця кітайскай анлайн-выставы «Садовы стыль і будаўніцтва», паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.

«Гарачая лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў запрацавала ў ФПБ

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па нумары 8017 373 82 94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00. З 15 чэрвеня аналагічныя прафсаюзныя лініі будуць даступныя ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Магілёўскі абласны тэатр лялек пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка»

Магілёўскі абласны тэатр лялек 24 чэрвеня пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.