RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Конкурс прафмайстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў міліцыі стартаваў у Магілёве

У Магілёве стартаваў дзясяты рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў міліцэйскага ведамства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС.

Анатоль Ісачанка: у зносінах з моладдзю сілкуешся новымі ідэямі і таксама стараешся быць у трэндзе

У зносінах з моладдзю сілкуешся новымі ідэямі і таксама імкнешся быць у трэндзе. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы з удзельнікамі міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі памяці і славы».

Транспартныя паслугі і пытанні будаўніцтва арэнднага жылля былі вынесены на абмеркаванне дэпутатамі абласнога Савета

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшло 25 чэрвеня пад старшынствам Уладзіміра Кісяля.

У Магілёўскай вобласці стартавала ўборачная кампанія

З абмалоту азімага ячменю ў Слаўгарадскім раёне стартавала ўборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці. Для абласных «Зажынак» выбралі поле ААТ «Прывольнае агра» — культура тут саспела значна раней за астатнія збожжавыя.

Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў

Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку (Расія) прадставяць 17 спартсменаў. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказаў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 29 чэрвеня у Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
 

Праз 80 гадоў пасля вайны пошукавікі знайшлі і перадалі родным медаль героя, які загінуў у бабруйскім катле

МАдаль «За адвагу» пошукавікі знайшлі ў пасёлка Яловікі пад Бабруйскам, праводзячы падчас «Вахты Памяці» разведку мясцовасці.

Анатоль Ісачанка: мы гатовы падтрымаць любыя праекты, якія накіраваны на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей узаемавыгадна як для горада Цяньцзінь, так для Магілёўскай вобласці.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй горада Цяньцзінь (КНР) на чале з намеснікам мэра Муніцыпальнага народнага ўрада Цяньцзіня сп. Чжан Лін.