RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 08.08.2025

Беларуская

Сенатар: Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю часопісу Time агучыў сваю цвёрдую пазіцыю па ўкраінскім канфлікце - толькі мір

Прэзідэнт Беларусі глыбока занепакоены канфліктам паміж брацкімі народамі і заклікае не проста да перамір'я, а да міру. Такую думку агучыў член Савета Рэспублікі Ігар Сяргееў, каменціруючы інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму выданню Time.

Аб'ём падрадных будаўнічых работ у Магілёўскай вобласці ў першым паўгоддзі перавысіў 1 мільярд рублёў

Статыстычны агляд да Дня будаўніка, які штогод адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, падрыхтавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці. У 2024 годзе ў будаўніцтве працавалі 22,8 тысячы чалавек, што складае 5,4 працэнта ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы рэгіёну. Сярэдні ўзрост работнікаў - 41,5 года. Пры гэтым 88,3 працэнта з іх - мужчыны.

Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея

Паядынак смаленскага «Славуціча» і хакейнага клуба «Магілёў» завяршыў гульнявую праграму нядзелі на групавым этапе Кубка Руслана Салея.

Леанід Заяц: «У Магілёўскай вобласці на сённяшні дзень ураджай перавышае ўзровень мінулага года ў 1,3 раза»

Рабочая паездка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважанага прадстаўніка Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца прайшла сёння ў Бялыніцкім раёне. Леанід Канстанцінавіч пабываў на палях каля вёскі Бахані, дзе ідзе актыўная ўборачная кампанія.

Аляксандр Гарошкін: «Суверэнітэт і бяспека – два непарыўна звязаныя паняцці, якія складаюць падмурак дзяржаўнасці»

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін пракаментаваў інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку замежнаму журналісту:

На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня будаўніка - на тэрыторыі ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару. На яе занесены 40 найлепшых супрацоўнікаў прадпрыемства. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў і работнікі трэста.

Дзяржузнагарод удастоены амаль 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, у іх ліку - прадстаўнікі Магілёўшчыны

Дзяржаўных узнагарод удастоены 94 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Бабруйскаграмаш» умацоўвае супрацоўніцтва з Турцыяй

«Бабруйскаграмаш» з працоўным візітам наведалі прадстаўнікі турэцкай кампаніі Irtem Tarim Makinalari A.S., паведамілі ў холдынгу.

Гасцей азнаёмілі з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства і асартыментам сельскагаспадарчай тэхнікі.

Земляробчы каляндар: у гаспадарках Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімых

31,9 ц/га — такая ўраджайнасць яравой сяўбы 2025 года, на 6 цэнтнераў большая за леташнюю. Аграрыі працягваюць збор ураджаю. Абмалочана 109 тысяч 269 га, што складае 31% ад пасяўных плошчаў. Паралельна вядуцца і іншыя палявыя работы. Так, 12 гаспадарак Магілёўшчыны пачалі сяўбу азімага рапсу. У найбліжэйшыя дні гэтыя работы пачнуць паўсюдна. Такі земляробчы каляндар.