На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць працы лясгасаў рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Паднікольскім парку Магілёва пабудавалі ледзяную рэзідэнцыю галоўнага персанажа Новага года. З лёду зрабілі вялікія фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі, трон, аленевую запрэжку, казачны лес, звяроў.
Навагодняе тэатралізаванае шэсце «Чароўныя імгненні Новага года» адбылося 25 снежня ў Магілёве. На чале карнавальнай калоны ехалі на квадрацыклах галоўны Дзед Мароз горада са Снягуркай. За імі ішлі вялікія ёлачныя шары і сімвалы Новага года – жывыя парасяты. Таксама магілёўцаў віталі Дзяды Марозы і Снягуркі ад прадпрыемстваў і навучальных устаноў горада. У тэатралізаваным паказе задзейнічалі і іншых казачных і навагодніх персанажаў: Шчаўкунчыка, снегавікоў, гномаў. Завяршаў шэсце карнавал у масках.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч ўвечары 24 снежня правёў святочную імшу ў Магілёўскім кафедральным касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава.
Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» 25 снежня адзначыць 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.
Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва прайшла 22 снежня на плошчы Леніна. Гэтым быў дадзены старт навагоднім мерапрыемствам у абласным цэнтры. Перад пачаткам дзейства адбыўся танцавальны флэшмоб з удзелам 300 Дзядоў Марозаў, Снягурак, а таксама іншых казачных персанажаў. Героі павіншавалі ўсіх са святамі і запалілі агні на лясной прыгажуні з удзелам кіраўніцтва горада. Працягнуў вечар мюзікл па рускай народнай казцы «Марозка» і святочны канцэрт.
У межах агульнарэспубліканскай акцыі «Прафсаюз – дзецям» Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў аказала спонсарскую дапамогу Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху.
Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета зацвердзілі асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэт рэгіёна на 2019 год. Праекты разглядаліся сёння на пасяджэнні сёмай сесіі аблсавета, перадае карэспандэнт сайта.