RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Мінадукацыі вызначыла ніжняе парогавае значэнне адзнак на ЦТ-2019

Мінадукацыі вызначыла, якія адзнакі будуць прыроўнены да нездавальняльных па выніках ЦТ у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аграрыі Магілёўскай вобласці пачалі масавае падсяванне шматгадовых траў

Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да масавага падсявання шматгадовых траў, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Грант Прэзідэнта прадастаўлены ўрачу Магілёўскай гарадской бальніцы ХМД Дзянісу Маркевічу

Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя на 2019 год выдзелены загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Дзянісу Маркевічу.

ЦТ у Беларусі стартуе 11 чэрвеня

Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2019 годзе. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці Васіля Яроміна пройдуць 19-21 сакавіка ў Магілёве

Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна прыме 19-21 сакавіка Магілёўскі спарткомплекс «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву №2.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 сакавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 сакавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У конкурсе «Жанчына года – 2018» перамаглі 40 беларусак у шасці намінацыях

У Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы названы пераможцы XI Рэспубліканскага конкурсу БСЖ «Жанчына года – 2018» – імі сталі 40 прадстаўніц прыгожай паловы з усіх абласцей краіны.

МНС Магілёўскай вобласці нагадвае аб забароне і наступствах выпальванняў сухой травы

МНС Магілёўскай вобласці нагадвае аб забароне і наступствах выпальванняў сухой травы. Толькі ў 2018 годзе ў рэгіёне зафіксавана 160 загаранняў сухой расліннасці, 3 тарфяныя і 35 лясных пажараў. За выяўленыя парушэнні складзена больш за 2,4 тыс. адміністрацыйных пратаколаў.

«Гарачую лінію» па вывучэнні меркавання насельніцтва задаволенасцю якасцю аказання паслуг сувязі правядзе 20 сакавіка Магілёўскі аблвыканкам

Магілёўскім аблвыканкамам 20 сакавіка 2019 будзе праводзіцца «гарачая лінія » па вывучэнні меркавання насельніцтва задаволенасцю якасцю аказання паслуг сувязі, а менавіта: працай арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, прадстаўляюць паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт і іншыя звязаныя з глабальнай сеткай паслугі на адпаведнай тэрыторыі.