Рэгіянальны фестываль народнай творчасці промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» юбілейным дзясятым разам прайшоў у райцэнтры. Дзеля свята многія мэтанакіравана прыязджалі з іншых гарадоў. Наведвальнікі прызнаюцца, што іх прываблівае непаўторная душэўная атмасфера і хатняя ветлівасць. Госці маглі набыць народныя сувеніры: гліняную фігурку, якая прыносіць поспех, саламяны капялюш або вышыты ручнік. А кулінарным гурманам і моднікам прапаноўвалася разнастайнасць незвычайнай гарбаты і мясцовых страў, а таксама біжутэрыі.