RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых. Хто і на якіх умовах атрымае яго бязвыплатна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых», якім устаноўлены парадак і ўмовы перадачы ва ўласнасць ваеннаслужачым прадастаўленага ім арэнднага жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падлеткам раскажуць пра жыццё без шкодных звычак на дыялогавай пляцоўцы ў Магілёве

У Магілёўскай вобласці стартуе комплекснае прафілактычнае мерапрыемства «Разам мы сіла». Ініцыятыва працягнецца з 14 лютага па 17 сакавіка, расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама Наталля Ігнаценка.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лютага кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лютага кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Выпуск 10.02.2023

Беларуская

У Беларусі рыхтуюцца да старту пасяўной (відэа)

У гаспадарках Беларусі разгарнулася маштабная кампанія па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Каму не хапае ўласных сіл, дапамагаюць прамысловыя прадпрыемствы і іншыя арганізацыі. Падрыхтоўка да веснавых палявых работ на асаблівым кантролі дзяржавы. Бо наколькі ўрадлівай будзе глеба, настолькі ўраджайным будзе год для аграрыяў.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 4 залатыя медалі на міжнародным турніры па самба

У Мінску завяршыўся Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод мужчын і жанчын.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 100 спартсменаў з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана. Яны разыгрывалі медалі ў 21 вагавой катэгорыі (па 7 у мужчынскім, жаночым і баявым самба).

Жывёлагадоўчая ферма пад адкрытым небам з'явілася на Быхаўшчыне (відэа)

Жывёлагадоўчая ферма пад адкрытым небам з'явілася на Быхаўшчыне. У раёне ўкаранілі так званы «халодны» метад вырошчвання буйной рагатай жывёлы мясных парод.

СЭЗ «Магілёў» мае намер прасоўваць прадукцыю на рынкі Егіпта і краін Блізкага Усходу

СЭЗ «Магілёў» будзе прасоўваць сваю прадукцыю на рынкі Егіпта і краін Блізкага Усходу, паведамілі ў СЭЗ.

У Магілёўскай вобласці сёлета плануюць увесці 60 тыс. кв.м электражылля

У Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе плануюць пабудаваць 60 тыс. кв.м электражылля. Гэты паказчык стане рэкордным у параўнанні з іншымі рэгіёнамі, паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта.