RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Мітынг і паказальныя выступленні кадэтаў: у Магілёве ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Памятны мітынг і паказальныя выступленні моладзі: у Магілёве 15 лютага ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

На выставе «Прадэкспа» ў Маскве ўдзельнічаюць беларускія прадпрыемствы: у іх ліку – магілёўскі «Дамачай»

Найбуйнейшы ва Ўсходняй Еўропе гастранамічны форум «Прадэкспа» працягвае працу ў Маскве. Сярод удзельнікаў, традыцыйна, беларускія прадпрыемствы. Прадстаўляюць тое, што ўжо ў асартыменце, і тое, што патэнцыйна можа ўстаць на вытворчыя лініі: ад малака і мяса да вытанчаных дэлікатэсаў.

Магілёўскія школьнікі - пераможцы абласнога этапу прадметных алімпіяд (відэа)

На абласным этапе прадметных алімпіяд адзначыліся амаль 350 магілёўскіх школьнікаў, больш за палову з іх — у гэтым выпрабаванні сталі пераможцамі. Карэспандэнты ТРК «Магілёў» наведалі 2 гімназію Магілёва, вучні якой некалькі гадоў заваёўваюць дыпломы гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па інфарматыцы.

«Найважнейшай задачай ставіцца клопат аб чалавеку». Сергяенка на сустрэчы з работнікамі культуры ў Магілёве

З боку дзяржавы найважнейшай задачай заўсёды ставіцца клопат аб пэўным чалавеку. Такую думку агучыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час сустрэчы з работнікамі культуры і мастацтва ў Магілёве.

Абноўленую крыніцу адкрылі ў Мсціслаўскім раёне (відэа)

Прыкладам таго, як у невялікай вёсцы можна зрабіць вялікую справу разам, стала адноўленая крыніца ў аграгарадку Капачы Мсціслаўскага раёна. Да сумеснай ініцыятывы сельскага выканаўчага камітэта і мясцовых жыхароў далучыліся бізнесмены, прадпрыемствы і раённыя арганізацыі.

Эпідсітуацыя ў Магілёўскай вобласці (відэа)

Захворванне на ВРВІ, у тым ліку грыпам і каранавірусам, у вобласці - высокая. Але размова не ідзе пра ўспышкі, адзначаюць эпідэміёлагі. Цяпер стандартная сітуацыя. Сезон прастуд. Часцей хварэюць дашкольнікі і школьнікі, а таксама людзі сталага веку з хранічнымі дыягназамі. Эпідэміёлагі просяць памятаць аб мерах прафілактыкі.

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год. Адпаведны ўказ нумар 26 ён падпісаў 7 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.