RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У месенджары Telegram функцыянуе афіцыйны канал Дзяржстандарту «Бяспека і якасць»

З сярэдзіны лістапада 2020 г. функцыянуе афіцыйны публічны тэлеграм-канал Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь «Бяспека і якасць» (@gosstandartby).

Да запуску новага абсталявання для перапрацоўкі макулатуры рыхтуюцца на шклоўскай папяровай фабрыцы «Спартак»

Папяровая фабрыка «Спартак» (г. Шклоў) рыхтуецца да запуску новага абсталявання, якое дазволіць павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі макулатуры, як паведамілі ў канцэрне «Беллеспаперапрам».

У Магілёўскай вобласці ўзмоцняць кантроль за незаконнай высечкай елак

Напярэдадні святаў у Магілёўскай вобласці ўзмоцняць кантроль за незаконнай высечкай навагодніх дрэў. Пра гэта расказаў інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» Антон Асадчы.

Астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў Магілёўскім раёне

Астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Андрэй Шулейка.

Магілёўскі аблвыканкам, прамыслоўцы і прафсаюзы падпісалі дапаўненні да траістага пагаднення

Падпісана дадатковае пагадненне да Пагаднення паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў на 2019–2021 гады. Дакумент дапоўнены ў сувязі з зменамі ў заканадаўстве, якія ў найбліжэйшы час будуць адлюстраваны ў пагадненнях усіх узроўняў і калектыўных дагаворах.

Навагодні ранішнік і падарункі – акцыя «Нашы дзеці» прайшла ў Шклоўскай школе-інтэрнаце

Акцыя «Нашы дзеці» прайшла сёння ў Шклоўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку. Павіншаваць дзяцей у ліку іншых прыехаў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

«Прамую лінію» правядзе 23 снежня начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Віктар Ротчанкаў

У сераду, 23 снежня, прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам правядзе начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Іванавіч Ротчанкаў.

З 10.00 да 12.00 гадзін па тэлефоне (80222) 63-24-31 ён адкажа на пытанні, якія тычацца бяспекі дарожнага руху і дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі.

Абласная маладзёжная акцыя рэспубліканскага праекта «Памяць сэрца» пройдзе ў Магілёве 23 снежня

Абласная маладзёжная акцыя рэспубліканскага праекта «Памяць сэрца» пройдзе ў Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».