Свайго дзядзьку Мішу Уладзімір Градусаў з Чэрыкава бачыў толькі на фота. На пажоўклым ад часу здымку –прыгожы малады хлопец у марской форме. Пра яго Уладзіміру расказваў бацька, які таксама ваяваў і вярнуўся дадому. А на яго роднага брата ў 1944-м маці атрымала пахаванку: «Ваш сын Міхаіл гераічна загінуў у Эстоніі».
Абласная музычна-тэарэтычная алімпіяда адбудзецца 6 мая на базе Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Спаборніцтвы пройдуць па дзвюх намінацыях: «Тэорыя музыкі (сальфеджыа)» і «Музычная літаратура».
Праграмай мерапрыемства запланавана правядзенне разнастайных алімпіяд: фізіка-матэматычнай і хіміка-біялагічнай, па фінансавай граматнасці, фінансавым рынку і абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы аўдыту эфектыўнасці выкарыстання дзяржсродкаў у сферы занятасці насельніцтва рэгіёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Гісторыка-патрыятычны марафон «Я пішу табе з 41...»праходзіць у бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса.
Архіўныя звесткі могуць стаць асновай устанаўлення новых фактаў і месцаў расстрэлаў мірных жыхароў у гады вайны. На гэта звярнуў увагу намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас чарговага пасяджэння абласной рабочай групы па расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзяцінства – самая яркая, вясёлая і бесклапотная пара жыцця. Падрастаючы, дзеці адаптуюцца ў навакольным свеце, дзень за днём спазнаючы нешта новае. Як у побыце, так і на вуліцы, іх, нароўні з цікавымі адкрыццямі, чакаюць шматлікія небяспекі.