Галоўным мерапрыемствам вячэрняй праграмы святкавання Дня Незалежнасці ў Магілёве стаў святочны канцэрт «Люблю цябе, Радзіма слаўная мая!». Маляўнічае прадстаўленне прайшло на плошчы Славы. Сваю творчасць жыхарам горада на Дняпры падарылі артысты Магілёўскай абласной філармоніі, найлепшыя салісты і творчыя калектывы рэгіёна. Працягнула свята рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам», пасля якой неба над Магілёвам асвятліў феерверк.