RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Асіповічы – чарговы пункт прызначэння аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!»

Стартавала патрыятычная акцыя са знакавага месца ў Асіповічах, дзе размешчаны помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай, мемарыял воінам-інтэрнацыяналістам і алея Славы. Удзельнікі аўтапрабегу – усяго больш за сто машын – прыехалі з Мінска, Магілёва і Бабруйска.

Дэпутаты Магілёўскага аблсавета разгледзелі праекты бюджэту і інвестыцыйнай праграмы рэгіёна на 2021 год

У аблвыканкаме сёння адбылася дваццаць шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Народныя выбраннікі разгледзелі праекты бюджэту, інвестыцыйнай праграмы рэгіёна і план працы аблсавета на 2021 год. Былі таксамаўнесены змены ў шэраг раней прынятых рашэнняў.

Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў правядзе 29 снежня выязны прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме

Кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Леанідавіч Дзядкоў 29 снежня з 13.00 да 15.00 будзе праводзіць у Клічаўскім раённым выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах (8-022)36-79-295, (8-022)36-79-297.