У сераду, 6 студзеня, у рэгіёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы абласной дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
За час зімовых канікул у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць больш за 5,5 тыс дзяцей, як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства». Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Міністэрства юстыцыі вызначыла парадак выезду натарыусаў у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты. Адпаведная пастанова № 179 ад 8 снежня 2020 года афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Амаль чвэрць са сваіх 19 гадоў Анастасія Ганчарова прысвяціла валанцёрскай дзейнасці. Яна супрацоўнічае са шматлікімі арганізацыямі: Чырвоны Крыж, Беларускі дзіцячы фонд, ЮНІСЕФ, БРСМ. І сёлета па праву атрымала тытул «Валанцёр года – 2020».
У Беларусі з 3 студзеня 2021 года пачала працу нацыянальная паштовая электронная сістэма, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Падчас тэлевізійнага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» на «Беларусь 4. Магілёў» расказвалі пра асаблівага хлопчыка з Крычава. Праз праблемы са здароўем Елісей абмежаваны ў рухах і веды атрымлівае дома. Ён вельмі любіць маляваць, таму яго навагодняя мара была простая – спецыяльны стол для малявання. Аднак гэта занадта дорага для маці, якая адна выхоўвае дзіця.