У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24 лістапада (14.00, зала селектарных нарад аблвыканкама, ДУ «Дом Саветаў»).
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе ўшаноўвалі сёння ў Магілёве.
Магілёўшчына сёлета вяла наймацнейшую бітву за ўраджай. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, адкрываючы сёння ўшанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёна ў малой зале Палаца культуры вобласці.
Сёння Магілёў стаў аграрнай сталіцай рэгіёна – тут праходзіць яркае, маляўнічае, а галоўнае, такое цёплае свята – «Дажынкі-2021». Кіраўнікі раёнаў і гаспадарак, механізатары і аператары зернесушыльных комплексаў, вадзіцелі – гэта галоўныя героі дня.
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве, сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2021» у Магілёве з галоўным святам хлебаробаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Фруктовы сад з’явіўся на тэрыторыі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Больш за 7,5 тыс.жыхароў Магілёўскай вобласці прайшлі рэвакцынацыю ад COVID-19. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэгіёна Святлана Нячай.
Выстава-кірмаш «Народныя брэнды Магілёўшчыны» будзе працаваць у Магілёве 19–20 лістапада. Яна размесціцца на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Па выніках XXVII Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2021», якая адбылася ў Мінску, кампанія «Бабушкина крынка» ўдастоена адразу 4 Гран-пры. А ў конкурсе «Найлепшая прадукцыя года-2021» адразу 22 малочныя прадукты ўдастоеныя дыпломаў пераможцы.