«Дзень адчыненых дзвярэй» прайшоў 10 красавіка ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Сустрэча з абітурыентамі праходзіла ў фае вучэбнага корпуса № 7. Тут наведвальнікі маглі пазнаёміцца з навуковымі распрацоўкамі выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта, паўдзельнічаць у працы інтэрактыўных пляцовак, дзе сярод іншага можна было змадэляваць будучыню, пагутарыць з андрагенным робатам і паспрабаваць сябе ў зварцы.