Першы семінар з серыі «Экспарт у ЕС» быў арганізаваны ў фармаце відэаканферэнцыі пастаянным прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Каралеўстве Бельгія.
Экспертную падтрымку мерапрыемству аказалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі, а таксама беларускія дыппрадстаўніцтвы ў дзяржавах Еўрапейскага Саюза.
«Мэта семінараў –азнаёміць беларускія прадпрыемствы, зацікаўленыя ў пастаўцы прадукцыі ў краіны Еўрапейскага саюза, з рынкам ЕС, прынцыпамі дзейнасці адпаведных еўрапейскіх інстытутаў, а таксама данесці інфармацыю аб наяўных у цяперашні час магчымасцях і абмежаваннях. Падчас серыі відэаканферэнцый беларускія замежныя ўстановы ў дзяржавах Еўрапейскага саюза маюць намер падаць інфармацыю аб алгарытмах вываду прадукцыі на рынак ЕС, стандартах, якія дзейнічаюць у Еўрасаюзе, патрабаваннях па афармленні камерцыйных прапаноў, а таксама аб інфармацыйных рэсурсах, на якіх размяшчаюцца звесткі па пытаннях знешняга гандлю ЕС», – расказалі ў пасольстве Беларусі ў Бельгіі.
Удзел у першым семінары прынялі прадпрыемствы Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу
23.06.2025 - 14:32
13.06.2025 - 10:08
У Беларусі з чэрвеня - новыя тарыфы на газ, электраэнергію і ацяпленне