Ва ўмовах нелегітымнага санкцыйнага ціску Беларусь зрабіла стаўку на імпартазамяшчэнне. І гэта прынесла свой плён. За кароткі тэрмін у краіне асвоены выпуск рознай прадукцыі, якая ні па цане, ні па якасці не ўступае замежным аналагам. Сёння спажывец аддае перавагу беларускаму вытворцу, у тым ліку і ў харчовай прадукцыі.