Сезон гандлю таварамі для школьнікаў стартуе ў Беларусі з 15 ліпеня. Задача гандлёвых аб'ектаў - паказаць шырокі асартымент адзення, абутку, вучнёўскай галантарэі. Аб гэтым паведаміла на семінары па падрыхтоўцы да школьнага сезона намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч.
У семінары бралі ўдзел прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання і дзяржаўных органаў.
Як адзначыла Святлана Караткевіч, суб'екты гандлю актыўна ўключыліся ў працу. Арыентыровачна, камплекты адзення і абутку для школьнікаў (хлопчыкаў і дзяўчынак) будуць каштаваць ад Br400 да Br476. «Гэта максімальныя лічбы. Па ўзроставых катэгорыях сума будзе адрознівацца: камплекты для хлопчыкаў 1-4-х класаў будуць каштаваць Br64 - Br400, 5-9-х класаў - Br93 - Br441, 10-11-х класаў - Br125 - Br476, для дзяўчынак 1-4-х класаў - Br69 - Br325, 5 10-11-х класаў - Br89 - Br423», - сказала яна.
Таксама будзе прадстаўлена канцылярыя на выбар. Кошты павялічыліся нязначна.
Маштабны распродаж тавараў для школьнікаў, у тым ліку школьныя кірмашы, будзе арганізаваны пачынаючы з сярэдзіны ліпеня. Да іх актыўна падключацца прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» і іншыя беларускія вытворцы.
Асобна Святлана Караткевіч спынілася на рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці. Іх долю плануецца павялічваць. Ужо звыш 100 аб'ектаў гандлю далучыліся да пагаднення МАРГ аб павышэнні эфектыўнасці продажаў беларускіх тавараў. Дакумент размешчаны на сайце ведамства. У 2025 годзе доля рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці павінна скласці 63 працэнты, у тым ліку па харчовых - 85 працэнтаў, па нехарчовай групе - 38,1 працэнта ў цэлым па рэспубліцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35