RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

«“Беларусь 4” Магілёў» пакажа тэлеверсію гала-канцэрта фестывалю «Залаты шлягер-1998»

З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019». А тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў мінулых гадоў.

Больш за 47 % членаў участковых камісій Магілёўскай вобласці склалі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў

Завяршыўся чарговы этап падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Канчатковавызначыўся склад участковых камісій – у яго ўвайшлі 8 182 чалавекі, паведамілі ў абласной камісіі па выбарах.

У Бабруйску 1 па 6 лістапада пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі

З 1 па 6 лістапада ў Бабруйску пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Па традыцыі яго праграма складаецца са спектакляў па творах беларускіх аўтараў. У конкурсе прыме ўдзел 12 спектакляў з 11 беларускіх і замежных тэатраў.

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі прафсаюзныя арганізацыі работнікаў культуры Магілёўскай і Смаленскай абласцей

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і Смаленская рэгіянальная арганізацыя расійскага прафсаюза работнікаў культуры. Зацвярджэнне дакумента адбылося падчас святкавання Дня горада Мсціслава. Свае подпісы пад пагадненнем паставілі старшыні арганізацый – Аляксей Пруднікаў і Святлана Елісеева.

Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон»

Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон», які пройдзе ў горадзе на Дняпры 6 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 5 кастрычніка. У дзень правядзення спартыўнага свята змогуць зарэгістравацца на месцы выдачы стартавых нумароў толькі іншагароднія ўдзельнікі.

Шклоўскае «Домабудаванне» паставіла партыю жылых дамоў у Японію

Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.

Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі адкрылася ў Слаўгарадзе

Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі, прыёмны пакой і кабінет інфекцыйных захворванняў адкрыліся сёння ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы.