RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова

Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю гістарычнай адукацыі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Перапіс насельніцтва стартаваў у Беларусі

Сёння ў Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва пад лозунгам «Погляд на сучаснае - крок у будучае».

Выхоўваючы дзіцяці і адкрываючы яму дзверы ў свет ведаў, педагогі закладваюць асновы будучага краіны – Валерый Малашка

Адкрываючы дзіцяці дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, педагогі фарміруюць асобу юнага патрыёта, закладваюць асновы будучыні Беларусі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

Беларускі дзіцячы фонд арганізаваў трохдзённую экскурсію ў Мінск для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Магілёўскай вобласці

Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» арганізавала экскурсійную паездку ў Мінск для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ва ўзросце ад 9 гадоў, іх бацькоў-выхавальнікаў.

Магілёў займае першае месца сярод беларускіх гарадоў з самымі таннымі гатэлямі па версіі турыстычнага пошукавіка Aviasales.by

Турыстычны пошукавік Aviasales.by назваў беларускія гарады з самымі таннымі гатэлямі.

У Чавусах адкрылі Ратушны сквер

У Чавусах на днях афіцыйна адкрылі Ратушны сквер. Раней у гэтага сквера нават не было назвы. Пастаяннымі яго наведвальнікамі былі кампаніі аматараў асацыяльнага ладу жыцця. А зараз гэта новае прываблівае месца адпачынку для маладых сем’яў з дзецьмі.

У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом, прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны

У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі альбом пад назвай «Зноў заквітнела вясна», прысвечаны творчаму шляху знакамітага мастака Магілёўшчыны. Яго выпусціла выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» за сродкі Саюзнай дзяржавы.

Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі

Фонды Музея гісторыі Магілёва папоўніліся рэдкімі экспанатамі. У іх ліку партрэт Адама Міцкевіча, спісаны з арыгінала ў 1897 годзе, круглая падвеска з выявай ворана, знойдзеная недалёка ад Магілёва. У гэтым жа спісе пячатка-таўро з гербам Ціханавецкіх (шляхецкі род, звязаны з горадам на Дняпры).