RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Уральскі народны хор да 2 красавіка гастралюе па Беларусі

Уральскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор з 26 сакавіка па 2 красавіка робіць гастрольны тур па гарадах Беларусі, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Падзеяй тэатральнага форума «М@rt.кантакт» названы спектакль «Кандыд, або Аптымізм» Магілёўскага абласнога тэатра лялек

Звання «Падзея форума», паводле версіі прафесійных крытыкаў, на ўрачыстым закрыцці XIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@rt. кантакт» удастоены спектакль «Кандыд, або Аптымізм» Магілёўскага абласнога тэатра лялек.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў кадравыя ўказы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указы, якія прадугледжваюць прыняцце шэрага кадравых рашэнняў. Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Юнацкія каманды гарадоў-пабрацімаў Магілёва прымуць удзел у турніры па баскетболе «Інтэрбаскет»

XVI адкрыты турнір па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў «Інтэрбаскет-2019» адбудзецца 8-11 красавіка ў Магілёве. Гульні будуць праходзіць ў спартыўным комплексе «Алімпіец», паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.

Каманда СШ №40 Магілёва перамагла ў абласным этапе інтэлектуальнага турніру «Вучыся. Зберагай. Зарабляй»

Штогод у сакавіку ва ўсім свеце праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week), таму ў Беларусі вясна ўжо не першы год з’яўляецца перыядам правядзення глабальнай кампаніі па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах.

Пад’ёмнік для басейна распрацавалі на ААТ «Магілёўліфтмаш»

Пад’ёмнік для басейна «Журавель-1» распрацавалі на ААТ «Магілёўліфтмаш». Як паведамілі на прадпрыемстве, стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – важны напрамак працы завода.

Прадстаўнікі дзесяці краін падалі заяўкі на ўдзел у Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»

На Клімаўшчыне рыхтуюцца да Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Форум адбудзецца 23-26 мая.

Заяўкі на ўдзел у свяце падалі прадстаўнікі дзесяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Сербіі, Балгарыі, Славакіі, Узбекістана, Кыргызстана і Малдовы. Цяпер ідзе адбор прэтэндэнтаў.